Беларусь памятае! Работнікі ААТ "Ольса" сустракаюць 78-ю мірную вясну

Беларусь памятае! Работнікі ААТ "Ольса" сустракаюць 78-ю мірную вясну

ААТ "Ольса" падтрымала рэспубліканскую акцыю "Беларусь памятае!". Шэсце - парад з партрэтамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пачалося ад пл.Леніна. Тысячы гараджан, ветэранаў, працоўных, моладзі і гасцей горада вялізнай калонай дайшлі да пл. Славы.

Працоўны калектыў ААТ "Ольса" на чале з дырэктарам Кацярынай Багдановіч прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню на пл.Славы. Успомнілі тых, хто не дажыў да Вялікай Перамогі і пакланіліся ветэранам, якія сустракаюць разам з намі 78-ю мірную вясну.

Меню