![]() |
Паважаныя калегі! Віншую Вас з прафесійным святам - Днём машынабудаўніка! Поспехі нашага прадпрыемства - гэта заслуга працоўнага калектыва, кожнага з Вас, у нас заўсёды працавалі і працуюць сапраўдныя працаўнікі, адданыя сваёй справе людзі. І ў гэты святочны вераснёўскі дзень я кажу вялікі дзякуй! Выказваю словы падзякі ўсім работнікам адкрытага акцыянернага таварыства "Ольса" за ваша цярпенне і працу, за вернасць і адданасць сваёй прафесіі і нашаму прадпрыемству. |
Асобны дзякуй нашым ветэранам, якія перадаюць свой вопыт маладому пакаленню. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і майстэрству, добрасумленнаму і творчаму падыходу да справы, наша прадпрыемства з'яўляецца адным і вядучых прадпрыемстваў Магілёўшчыны.
Жадаю новых вытворчых дасягненняў і поспехаў, натхнення для стваральнай працы на карысць Рэспублікі Беларусь. Вам і Вашым сем'ям шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра. Са святам!"