Аб выплаце дывідэндаў за 2023 г.

Аб выплаце дывідэндаў за 2023 г.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Ольса" (г. Магілёў, вул. Грышына, д.96) прыняло рашэнне аб выплаце дывідэндаў па акцыях на гадавым агульным сходзе акцыянераў 28 сакавіка 2024 г.

Дывідэнды, налічаныя на адну простую акцыю, складаюць 0,077444885 рублёў.

Перыяд выплаты дывідэндаў з 29 сакавіка да 27 мая 2024 года.

Парадак выплаты дывідэндаў:

акцыянерам-работнікам таварыства - шляхам пералічэння на карт-рахункі;
іншым акцыянерам фізічным асобам – паштовым пераводам або шляхам пералічэння на ўкладныя рахункі, карт-рахункі;
юрыдычным асобам - шляхам пералічэння на бягучыя (разліковыя) рахункі.

Дывідэнды на акцыі, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, пералічыць у рэспубліканскі бюджэт у тэрміны, устаноўленыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2005 № 637.

Тэрмін пералічэння дывідэндаў у рэспубліканскі бюджэт за справаздачны 2023 год устаноўлены да 22 красавіка 2024 г.

Меню