ААТ "Ольса" віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

ААТ "Ольса" віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Штогод 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які навекі звязаны са святой падзеяй у гісторыі краіны - вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэтае свята сімвалізуе адзінства і нязломнасць духу нашага народа, нагадвае пра гісторыю, багацце культуры і традыцый краіны. Аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню.

Кожны з нас марыць бачыць сваю краіну свабоднай і квітнеючай. Дзякуючы нашай працы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі Рэспубліка Беларусь набыла статус моцнай, незалежнай дзяржавы.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і працоўных поспехаў у нашай агульнай стваральнай працы на карысць роднай Беларусі. Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае і мірнае неба, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўнай цеплынёй!

Меню