З 25 па 27 кастрычніка 2023г. у г.Магілёве прайшоў Міжнародны кааперацыйны форум па імпартазамяшчэнні "Зроблена ў Расіі", у якім ААТ "Ольса" прыняло актыўны ўдзел.
"Зроблена ў Расіі" – дзелавая падзея міжнароднага ўзроўню накіраваная на развіццё гандлю і эканамічнага партнёрства, вызначэнне новых бізнес-партнёраў на знешнім рынку ў мэтах развіцця імпартазамяшчэння, пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў прадукцыі (сыравіны, абсталявання, камплектуючых) для кампаній-экспарцёраў, устанаўленне кааперацыйных сувязей паміж вытворцамі і спажыўцамі, а таксама фарміраванне новых каналаў экспарту і імпарту прадукцыі.
На стэндзе ААТ "Ольса" дэманставалася найноўшая прадукцыя прадпрыемства: медыцынскі ложак з электрапрывадам "Юнова-4 Э", медыцынская каталка з гідрапрывадам, а таксама набор тэраснай мэблі з драўлянымі элементамі "Манрэаль" - прадстаўнік перспектыўнай лінейкі мэблі ў стылі "лофт".
Супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у секцыях Форума, у рамках якіх абмяркоўваліся пытанні меры падтрымкі экспарцёраў, новыя лагістычныя шляхі і транспартныя калідоры, платформенныя рашэнні для развіцця экспарту.