У рамках візіту ў Рэспубліку Казахстан прадстаўнікамі ААТ "Ольса" ў асобе дырэктара Багдановіч Кацярыны Эдуардаўны і Якімавай Наталлі Уладзіміраўны праведзены перагаворы ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан на прадмет аказання садзейнічання ў пашырэнні камерцыйных сувязей з бізнесам гэтага рэгіёну.
Таксама, у рамках візіту ў Рэспубліку Казахстан, для вызначэння актуальных тэндэнцый рынку садовай мэблі, была наведана выстава «Expo Mebel Astana 2023» (МВЦ «Экспа»), на якой у тым ліку былі праведзены перамовы з дзейнымі і патэнцыйнымі пакупнікамі на прадмет пашырэння супрацоўніцтва .