Чарговы зарэгістраваны медыцынскі выраб ААТ "Ольса" на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі

Чарговы зарэгістраваны медыцынскі выраб ААТ "Ольса" на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі

ААТ "Ольса" працягвае працу па прасоўванні медыцынскай прадукцыі на расійскі рынак і - новая перамога! Атрымана новае рэгістрацыйнае пасведчанне ў рамках нацыянальнай сістэмы Расійскай Федэрацыі на каталку медыцынскую з гідрапрывадам.

Мы штогод пашыраем асартымент і абнаўляем мадэльны шэраг вырабаў медыцынскага прызначэння з распрацоўкай новых відаў прадукцыі, і выраб "каталка медыцынская з гідрапрывадам" з'яўляецца новым прадуктам прадпрыемства.

У рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Інавацыйнае машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі", 2021 - 2025 гг. на прадпрыемстве ўкаранёны ў вытворчасць сучасныя аўтаматызаваныя лініі і высокатэхналагічнае абсталяванне для вырабу дэталей мэблі на металічным каркасе і вырабаў медыцынскага прызначэння, што значна павысіла тэхнічныя і якасныя характарыстыкі прадукцыі.

Прадукцыя медыцынскага прызначэння ААТ «Ольса» адрозніваецца сучасным дызайнам, высокай якасцю і даступнымі коштамі, што з'яўляецца нашай несумнеўнай перавагай перад канкурэнтамі.

У бліжэйшы час прадпрыемства плануе завяршыць работы па рэгістрацыі і атрымаць рэгістрацыйныя пасведчанні Расійскай Федэрацыі на такія запатрабаваныя на рынку вырабы, як:

«ложак медыцынскі функцыянальны двухсекцыйны «Здароўе-1»

«ложак медыцынскі функцыянальны трохсекцыйны «Здароўе-3»

«ложак медыцынская дзіцячая "Малютка".

Мэта нашага прадпрыемства - максімальная прысутнасць прадукцыі вытворчасці ААТ "Ольса" не толькі на беларускім, але і на міжнародным рынках.

Меню