Калі верыш у выкананне самых запаветных жаданняў, яны абавязкова спраўджваюцца. У гэтым упэўніліся выхаванцы «SOS - Дзіцячая вёска Магілёў». Дзейнасць дзіцячай вёскі накіравана на выхаванне і развіццё дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзяцей з рызыкай страты бацькоўскай апекі і клопату, з мэтай захавання і ўмацавання сем'яў, а таксама прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва.
29 снежня традыцыйная сустрэча ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" сабрала мноства гасцей, якія спяшаліся павіншаваць дзяцей з Новым годам і Калядамі, сярод іх першы намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Агароднікаў А.С., дырэктар ААТ "Ольса" Багдановіч К.Э. , якія ўручылі дзецям святочныя падарункі
Тэатралізаваны паказ і мора станоўчых эмоцый - дзеці да прыходу гасцей падышлі з усёй адказнасцю. Яны таксама ўручылі ўсім гасцям сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі.