Паважаныя мужчыны!
Віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!
Для ўсіх пакаленняў нашай краіны гэтае свята з'яўляецца сімвалам мужнасці, годнасці і гонару, адказнасці кожнага за лёс сваёй краіны, за бяспеку роднай хаты і сваіх блізкіх. У гэты дзень мы ўшаноўваем усіх тых, хто працуе на карысць нашай дзяржавы і жыве яе інтарэсамі, з'яўляючыся патрыётамі нашай Беларусі!
Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу працу, за вернасць і адданасць сваёй прафесіі і нашаму прадпрыемству!
Ад усёй душы жадаю вам перамог ва ўсіх справах і пачынаннях, хуткіх і смелых рашэнняў, дзелавых поспехаў і новых творчых ідэй, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Шчасця, міру і дабра вам і вашым сем'ям!