Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаахвярнай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу тых, хто ўзнімаў краіну з руін.
Працоўны калектыў ААТ "Ольса" на чале з дырэктарам Кацярынай Багдановіч прыняў удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на Буйніцкім полі. Мітынг сабраў тысячы магіляўчан. Каля мемарыяльнага комплексу сабраліся прадстаўнікі абласной і гарадской улады, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы прадпрыемстваў, прафсаюзы, госці з гарадоў-пабрацімаў, моладзь, ветэраны.